У беларускія ВНУ і каледжы сёлета набяруць 5300 першакурснікаў-мэтавікоў
1 верасня ў беларускай ВНУ / сайт БГУФК
У беларускія ВНУ і каледжы сёлета набяруць 5300 першакурснікаў-мэтавікоў. 2300 з іх будуць вучыцца на медыцынскіх спецыяльнасцях, яшчэ 1200 — на аграрных. Заяўкі на маладых спецыялістаў падалі больш за 400 арганізацый.
Дакументы ў абітурыентаў-мэтавікоў пачнуць прымаць ужо з 27 чэрвеня.
Акрамя бальніц і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў маладых спецыялістаў чакаюць у сферах архітэктуры і будаўніцтва, лясной гаспадаркі, энергетыкі, машынабудаўніцтве і правазнаўстве.