У Мінск прыедзе прэзідэнт УЕФА
Мішэль Плаціні наведае Беларусь у студзені 2015-га.
Ад 18 па 25 студзеня будзе праходзіць 11-ы міжнародны юнацкі турнір сярод зборных да 17 гадоў "Кубак развіцця 2015". 19 студзеня гульні плануе наведаць прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні, інфармуе tut.by.
Турнір пройдзе ў Мінскім футбольным манежы. Акрамя беларусаў удзел у гульнях прымуць зборныя Чэхіі, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Грузіі, Малдовы, Латвіі, Літвы, Японіі, Кітая ды Ірана. Дарэчы, пяць камандаў (Беларусь, Чэхія, Украіна, Расія, Грузія) зусім нядаўна прабіліся ў элітны раўнд чэмпіянату Еўропы УЕФА U-17.
Афіцыйная цырымонія адкрыцця адбудзецца 18 студзеня ў 18.10. А ўжо а 19-й прагучыць стартавы свісток паядынку Беларусь — Малдова.
Фота — tut.by