У Мінск прыбывае кіраўніцтва АБСЕ
Запланаваная сустрэча з міністрам замежных спраў Беларусі.
Сёння, 15 чэрвеня, пачынаецца двухдзённы візіт у Мінск генеральнага сакратара АБСЕ Ламберта Заньера і кіраўніка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Міхаэля Георга Лінка.
Паводле інфармацыі БелаПАН, кіраўнікі гэтых структураў сустрэнуцца з міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеем, намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам Гумінскім.
Раней, на брыфінгу 11 чэрвеня прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, падчас візіта прадстаўнікоў АБСЕ будзе абмяркоўвацца ўвесь комплекс пытанняў, якія тычацца стану і перспектыў супрацоўніцтва Беларусі з АБСЕ, а таксама сітуацыя ў рэгіёне.
Фота з архіву