У Мазыры жанчыну затрымалі на выхадзе з анкадыспансера

Мазырскі анкадыспансер

Мазырскі анкадыспансер / mcgp.by

25 чэрвеня ў Мазыры затрымалі пацыентку анкалагічнага дыспансера Ірыну Левіну. Гэта адбылося проста на выхадзе з дыспансера.

Як пішуць праваабаронцы "Гомельскай Вясны", затрымлівалі жанчыну некалькі чалавек у поўнай экіпіроўцы і з дручкамі. На вачах пацыентаў і медперсаналу анкадыспансера яе пасадзілі ў мікрааўтобус.

Паведамляецца, што Левіна ў цяперашні час праходзіць хіміятэрапію. Чарговую працэдуру ёй прызначалі на 30 чэрвеня. Адсутнасць належнага лекавання можа прывесці ў тым ліку да смерці пацыенткі.

У Левінай ёсць малалетняе дзіця.

Паводле звестак праваабаронцаўм, яе затрыманне звязанае з нейкай палітычна матываванай справай. Верагодна, затрымлівалі жанчыну супрацоўнікі ГУБАЗіК. Сутнасць абвінавачванняў пакуль невядомая.

Паводле апошняй інфармацыі, жанчыну змясцілі ў СІЗА ў Гомелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.