Стала вядома пра затрыманне музыкі Алега Хаменкі
Алег Хаменка / Еўрарадыё
Сілавікі затрымалі музыку Алега Хаменку.
Некалькі дзён таму яго знаёмыя звярнулі ўвагу, што ён перастаў адказваць у сацсетках. А сёння інфармацыя пра тое, што музыка — за кратамі, прагучала ў эфіры ранішняга шоў "Обычное утро".
Затрыманне Алега Хаменкі пацвердзілі крыніцы Еўрарадыё і "Зеркала". Іншыя абставіны невядомыя.
Алег Хаменка — лідар фолк-мадэрн гурта "Палац". Ён таксама радыёвядоўца, выкладчык, кампазітар, культуртрэнер, прадзюсар.