У Мазыры з даху пяціпавярховіка ўпалі рабочыя
На месцы здарэння / t.me/gorodmozyr/
У Мазыры на вуліцы Прытыцкага з даху пяціпавярховіка ўпалі рабочыя. Аднаго адразу адвезлі ў бальніцу, а другога доўга рэанімавалі на месцы. Абставіны здарэння пакуль невядомыя.
Як піша тг-канал "Мазыр", побач з домам стаяў аўтакран, на траве ляжалі дзве каскі. Па некаторых звестках, рабочыя рамантавалі дах (нібыта мянялі шыфер), на які іх падняў кран.
Пазней стала вядома, што адзін з рабочых загінуў.