У Мазыры раніцай падпалілі легкавы аўтамабіль
Хто ўчыніў падпал, невядома (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Мазыры на Савецкай вуліцы пасля 5-й гадзіны раніцы ў чацвер падпалілі легкавы аўтамабіль — Mercedes-Benz 2002 года выпуску. Агонь пашкодзіў багажнае аддзяленне і салон. Пацярпеў і прыпаркаваны побач Ford Fusion — пашкоджаныя бампер і лакафарбавае пакрыццё. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Пра тое, што разглядаецца версія падпалу, пішуць ратавальнікі.