У Мастах выкладчыцу сальфеджыа аштрафавалі за рэпост 2019 года
У Мастах 19 студзеня прайшоў суд над выкладчыцай сальфеджыа і музычнай літаратуры мясцовай Дзіцячай школы мастацтваў Галінай Цярэнцьевай, паведамляюць праваабаронцы.
Жанчыну затрымалі 16 снежня проста на працы. Суткі пасля затрымання яна правяла ў камеры мясцовага РАУСа. Дома ў выкладчыцы адбыўся ператрус, падчас якога канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і робат-пыласос.
Прычынай стаў рэпост у сацсетках матэрыяла "Б*лсата", які Цярэнцьева зрабіла ў 2019 годзе. На яе склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Суд Мастоўскага раёна аштрафаваў выкладчыцу на 640 рублёў (20 базавых велічыняў).