Гомельскага экс-палітвязня асудзілі паўторна — цяпер разам з жонкай

Станіслаў Мачалаў і Святлана Якубовіч

Станіслаў Мачалаў і Святлана Якубовіч / калаж "Вясны"

26 лістапада ў Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд сямейнай пары. Станіслава Мачалава і Святлану Якубовіч прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Станіславу прысудзілі чатыры гады калоніі строгага рэжыму, Святлане — пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Станіслаў — гомельскі актывіст, які працаваў праграмістам. Вядома, што раней ён разам з жонкай уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду), якую пару гадоў таму ліквідаваў рэжым Лукашэнкі.

Мачалаў ужо другі раз становіцца фігурантам палітычнага працэсу. Першы раз яго затрымалі ўвесну 2021 года і прысудзілі тры гады калоніі паводле двух палітычных артыкулаў. На волю Станіслаў выйшаў у снежні 2023-га, цалкам адбыўшы тэрмін. Аднак праз год мужчыну зноў затрымалі па новай крымінальнай справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.