У Мастах дзве дзяўчынкі праваліліся пад лёд, робячы сэлфі
Дзве дзяўчынкі праваліліся пад лёд у Мастах здарэнне адбылося 3 сакавіка каля 17-й гадзіны, паведамляе прэс-служба МНС.
Кампанія падлеткаў святкавала дзень нараджэння аднаго з дзяцей у кавярні. Потфм пяцёра з іх пайшлі прагуляцца да Нёмана. Дзве дзяўчынкі, 10 і 11 гадоў, вырашылі зрабіць сэлфі на рацэ. Але падчас фотасесіі лёд праваліўся, і дзеці апынуліся ў вадзе.
Аднакласнікі, якія засталіся на беразе, змаглі выцягнуць адну з дзяўчынак, схапіўшы яе за руку. Крыкі падлеткаў аб дапамозе пачуў мясцовы жыхар Уладзімір Дзяткоўскі, які непадалёк выгульваў сабаку. Мужчына зняў з сабакі ланцужок з ашыйнікам і з іх дапамогай выцягнуў другую дзяўчынку.
Меддапамога выратаваным не спатрэбілася.