У Маскве затрымалі беларуса, які пяць гадоў бегаў ад КДБ

Дзмітрыя Максімава затрымалі 14 траўня на маскоўскім “Міцінскім рынку” — сёння ў яго акурат дзень народзінаў.

Паводле Naviny.by, Максімаву інкрымінуецца здзяйсненне злачынства ў складзе арганізаванай групы ў асабліва буйным памеры. Яму пагражае ад 5 да 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.

Прэс-служба расійскай паліцыі інфармуе, што беларускаму боку паведамілі пра затрыманне Дзмітрыя Максімава і ў бліжэйшы час яго вернуць на радзіму.