У Маладзечне ў будынку дэпо гарэў вагон (фота)

У Маладзечне ў будынку дэпо гарэў вагон (фота)

У Маладзечне ў будынку дэпо гарэў рэфрыжэратарны вагон. Здарэнне адбылося пасля 18-й гадзіны вечару ў панядзелак, 21 жніўня. Былі эвакуяваныя 35 чалавек-работнікаў вагоннага дэпо, пацярпелых няма. Як інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, агонь пашкодзіў уцяпляльнік і абшыўку вагона на плошчы 50 квадратных метраў.

Прычына ўзгарання высвятляецца. Не выключана, што былі парушаны патрабаванні супрацьпажарнай бяспекі пры правядзенні агнявых работ.