У Маладзечне на дзіця зваліўся тэлевізар

У Маладзечне на дзіця зваліўся тэлевізар

У Маладзечне на 2-гадовага хлопчыка з тумбы зваліўся тэлевізар. Здарэнне адбылося раніцай 17 чэрвеня. Дзіця было ў гасцях у бабулі і дзядулі, цягала па хаце самакат, а пасля дарослыя пачулі грукат. Як інфармуе сайт kraj.by, у хлопчыка, на якога ўпаў тэлевізар, з носа пайшла кроў, яго забрала “хуткая”. Дзіця завезлі ў сталіцу ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі. Яно знаходзіцца ў цяжкім стане.