У Магілёве забілі фельчара, які належаў да сацыял-дэмакратаў
Артур Лук’янаў актыўна прымаў удзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі “Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада”.
Пэўны час ён працаваў сацыяльным работнікам грамадскай арганізацыі “Сустрэча”. Меў актыўную грамадзянскую пазіцыю, паведамляе сайт газеты “НАШ Магілёў”.
35-гадовы фельдчар хуткай медыцынскай дапамогі быў забіты 4 сакавіка на арандаванай кватэры. На яго целе былі шматлікія колата-рэзаныя раны. Праваахоўнікі ўжо затрымалі падазраванага ў забойстве 20-гадовага жыхара Асіповічаў. Гаворка ідзе пра забойства на побытавай глебе.
Фота з сацсетак