У Магілёве ў страшнай аварыі сутыкнуліся BMW і Мазда, ёсць ахвяры (фота)

У Магілёве зранку 22 снежня на Мінскай шашы BMW 525 не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль пашкодзіў турнікетную агароджу і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там ён сутыкнуўся з аўтамабілем Mazda.

Як паведамляе сайт Следчага камітэта, у выніку аварыі на месцы загінулі кіроўца і пасажыр BMW. Кіроўцу Mazda шпіталізавалі з цялеснымі пашкоджаннямі.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Следчыя выявілі асобу кіроўца BMW — гэта 20-гадовы жыхар Магілёва. Асобу пасажыра BMW высвятляюць.

Фота — sk.gov.by