У Магілёве тралейбус наехаў на металічную агароджу
Месца ДТЗ / @uvdmogilev
Дрэннае самаадчуванне кіроўцы зрабілася прычынай ДТЗ з тралейбусам у Магілёве. Кіроўцу стала кепска за рулём, ён страціў кантроль над дарогай, і тралейбус урэзаўся ў металічную агароджу.
Пасажыры не пацярпелі. А кіроўца атрымаў яшчэ і траўмы. Яго забралі ў бальніцу, расказалі ў магілёўскім УУС.