У Магілёве таксіст затрымаў злодзея

49-гадовы мужчына адразу кінуўся ўцякаць, аднак пільны таксіст затрымаў яго.



Як выявілася пазней, мабільнік ён скраў у 17-гадовай студэнткі ў аўтобусе, калі хацеў з ёй пазнаёміцца. Дзяўчына выйшла з аўтобуса, заўважыла, што тэлефона ў яе няма, і адразу зразумела, хто ў гэтым вінаваты.



Сустрэўшыся са сваіх хлопцам, яна пачала тэлефанаваць на свой нумар, аднак ніхто не здымаў слухаўку. Тады дзяўчына вырашыла напісаць sms.



Раней ужо судзімаму за крадзеж злодзею пагражае да чатырох гадоў турмы, паведамляе сайт магілёўскай міліцыі.