У Магілёве незалежныя журналісты атрымалі па 20 сутак арышту
Аляксандр Буракоў і Уладзімір Лапцэвіч, 6tv.by
У Магілёве незалежныя журналісты атрымалі па 20 сутак арышту за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве", паведамляе baj.by. Уладзіміра Лапцэвіча з "Магілёўскага рэгіёна" і Аляксандра Буракова з Deutsche Welle затрымалі падчас асвятлення працэсу над Паўлам Севярынцам і актывістамі "Еўрапейскай Беларусі", які пачаўся ў Магілёве 12 траўня.
Пасьля затрымання з'явілася інфармацыі, што журналісты ў абвясцілі галадоўку. Пра гэта сваякам паведамілі ў самім ІЧУ, калі яны спрабавалі зрабіць перадачу: цёплыя рэчы і сродкі гігіены для Буракова прынялі, а прадукты не.
Аднак пасля ў МУС абверглі інфармацыю пра галадоўку журналістаў.