У Магілёве 11-гадовы школьнік-эксперыментатар атрымаў кантузію вока

На месцы здарэння / t.me/skgovby/
У Магілёве 11-гадовы школьнік-эксперыментатар атрымаў кантузію вока. Эксперымент з рэактыўнай сумессю, які пабачыў у сацсетцы, ён учыніў пасля ўрокаў па дарозе да прыпынку грамадскага транспарту.
Як паведамляе Следчы камітэт, хлопчык засыпаў інгрэдыенты ў пластыкавую бутэльку з газаванай вадой, зачыніў коркам і кінуў на зямлю. Аднак хімічная рэакцыя не адбылася, і ён падняў бутэльку. У гэты момант ёмістасць выбухнула проста ў руках. Вадкасць з яе трапіла на твар і ў вочы падлетка. Пасля гэтага ён знаходзіўся на прыпынку і плакаў. Прахожая, якая заўважыла хлопчыка, патэлефанавала яго маці. Пацярпелага ўдзень 16 студзеня прывезлі ў Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу.
Склад рэактыўнай сумесі цяпер вывучаюць эксперты, а школьнік знаходзіцца пад назіраннем лекараў. Яны кажуць, што яго здароўю пагрозы няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.