У магілёўскай калоніі палітвязням забараняюць "мову ворагаў"

У калоніі / t.me/viasna96/
У магілёўскай калоніі № 15 палітвязням негалосна забаронена вывучаць польскую, чэскую, латышскую і ўкраінскую мовы. Бо гэта "мова ворагаў". Пры гэтым вывучаць англійскую мову не забаронена. Пра гэта праваабаронцам распавёў былы палітычны зняволены Уладзіслаў Ефімовіч. Ён меў падручнік па чэскай і польскай мовах, і цішком вучыўся. Гэта заўважылі і яго адправілі ў ШІЗА на 10 сутак.
У іншым атрадзе палітзняволены вывучаў турэцкую мову, у чым яму дапамагаў іншы вязень, ураджэнец Турцыі. Калі адміністрацыя калоніі пра гэта даведалася, то абодвух адправілі ў ШІЗА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.