У сакавіку ў Беларусі зафіксавалі 209 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій

У РБ працягваюцца рэпрэсіі (ілюстрацыйнае фота)

У РБ працягваюцца рэпрэсіі (ілюстрацыйнае фота) / МУС РБ

У сакавіку ў Беларусі праваабаронцы зафіксавалі 209 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (у лютым іх было не менш за 656). Праваабаронцы "Вясны" сабралі звесткі аб штодзённых затрыманнях, крымінальных і адміністрацыйных рэпрэсіях. Яны падкрэсліваюць, што "скарачэнне вядомых выпадкаў рэпрэсій звязана ў асноўным са спыненнем доступу да раскладу судоў — адзінай афіцыйнай крыніцы, якая часткова папаўняла адсутнасць публічнай дэзагрэгаванай дзяржаўнай статыстыкі".

Адзначаецца, што "сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай і характарызуецца працягам рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года, апанентаў кіруючага рэжыму і іншадумцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.