У Магілёве за ноч згарэлі тры гаражы (фота)

Адразу тры гаражы згарэлі за мінулую ноч у Магілёве. Інфармацыя пра ўзгаранне ў гаражным комплексе па вуліцы Крывуліна паступіла ў дзяжурную частку МНС у 23.14. У момант прыбыцця пажарных адбывалася адкрытае гарэнне дахаў трох гаражоў, самі дахі паспелі абрынуцца.
Гэта цагляныя гаражы з праведзенай электрычнасцю. Адзін з іх быў пусты, у двух іншых былі машыны — “Опель-Астра” і “ЛуАЗ”, якія згарэлі. Агонь таксама пашкодзіў іншую маёмасць у гаражах, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Прычына ўзгарання высвятляецца.