У лютым 2025-га продажы аўтамабіляў у Беларусі выраслі на 83%

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / delfi.lt
У лютым у Беларусі было прададзена 4598 новых легкавых аўто. Гэта на 83% больш, чым у лютым 2024 года, адзначае аўтамабільная асацыяцыя "БАА".
Найбольшую долю ў продажах займаюць айчынныя вытворцы: доля рэалізаваных легкавікоў Belgee / Geely, выпушчаных у краіне, склала 48,3%.
Растуць і продажы "зялёных" аўто. Электрамабілі, у тым ліку паслядоўныя гібрыды, склалі ў лютым 12,6% сукупных продажаў.
У БАА кажуць, што складскія запасы ў большасці імпарцёраў не перавышаюць паўтарамесячны аб'ём продажаў. Эксперты асацыяцыі прагназуюць, што гэтыя запасы могуць быць вычарпаныя да сярэдзіны вясны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.