У Ляхавічах за "анлайн-пікетаванне" будуць судзіць завуча гімназіі
Таццяна Крапіневіч / БЕЛТА
У Ляхавічах за "анлайн-пікетаванне" будуць судзіць завуча гімназіі. Таццяну Крапіневіч абвінавачваюць у "парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў". Яе адміністрацыйную справу суд Ляхавіцкага раёна разгледзіць 28 студзеня, піша тг-канал "Витебск, я гуляю!".
Вядома, што Крапіневіч была пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Настаўнік года Беларусі — 2023".
На Таццяну Крапіневіч у мінулым годзе пісала даносы Вольга Бондарава. Яна называла яе "ідэйнай змагаркай".