У Ляхавіцкім раёне на белым помніку зафарбавалі чырвоную паласу

Да і пасля / Intex-press
Да і пасля / Intex-press

Жыхар Ляхавіцкага раёна заўважыў, што чырвоную паласу на белым помніку чырвонаармейцам перафарбавалі ў чорны колер, піша Intex-press. 

Увесну Сяргей Гоўша сфатаграфаваў помнік у вёсцы Востраў — той быў у бел-чырвонай расфарбоўцы. Паводле яго слоў, магілу пачысцілі, пабялілі і пафарбавалі да Дня Перамогі. Калі ж Сяргей зноў прыехаў на гэтае месца ў лістападзе, чырвоная паласа ўжо была чорнай. 

Па розных звестках, у брацкай магіле ў Востраве пахавана ад 9 да 14 чырвонаармейцаў і партызан, загінулых у баях 1941-1944 гадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.