У Ляхавіцкім раёне аўто наехала на жанчыну, якая сядзела на дарозе

Трагічнае здарэнне адбылося ў 7.40 раніцы 4 лютага аўтадарозе Р-4 Баранавічы-Ляхавічы.
Як паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці, 39-гадовы жыхар Ляхавічаў ехаў на "Аўдзі-80" з боку Баранавічаў. Каля вёскі Дарава ён наехаў на 56-гадовую жанчыну, якая сядзела проста на праезнай частцы дарогі. Флікераў на ёй не было, таму кіроўца не заўважыў яе своечасова. Жанчына памерла на месцы ДТЗ.
Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць, якім чынам жанчына апынулася на дарозе. Яны адзначаюць, што ехалі па гэтай дарозе за 10 хвілінаў да здарэння, і тады жанчыны там не было.