У Львоўскай вобласці ў ДТЗ трапіў аўтобус з беларусамі, ёсць загінулыя

У Львоўскай вобласці ў ДТЗ трапіў аўтобус з беларусамі, ёсць загінулыя

У Львоўскай вобласці ў ДТЗ трапіў аўтобус з беларусамі, загінулі 2 чалавекі, пацярпелі больш за дзясятак чалавек. Як інфармуе партал tut.by, здарэнне адбылося раніцай 31 сакавіка на трасе Львоў — Бібрка — Івана-Франкоўск. Па папярэдняй інфармацыі, у аўтобусе ехалі 42 чалавекі, сярод іх 4 дзяцей, якія сур’ёзна не пацярпелі (у іх толькі драпіны).

Паведамляецца, што легкавы аўтамабіль “Мерсэдэс” з літоўскімі нумарамі выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам Мінск — Букавель. Ад удару аўтобус апынуўся ў кювеце, дзе ён перакуліўся на бок. Загінулі 26-гадовы кіроўца легкавіка і яго 39-гадовы пасажыр, яшчэ адзін пасажыр “Мерсэдэса” атрымаў цяжкія траўмы. З пасажыраў аўтобуса траўмы атрымалі 12 чалавек, іх шпіталізавалі. Тыя беларусы, якія не пацярпелі, паехалі далей на іншым аўтобусе.

Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа.

У Львоўскай вобласці ў ДТЗ трапіў аўтобус з беларусамі, ёсць загінулыя
Фота: Igor Zinkevych, fb.com