У Лунінцы сутыкнуліся "Додж" і трактар, трактарыст вылецеў з кабіны (фота)
Ратавальнікі вызвалілі двух чалавек, якія былі заблакаваныя ў пашкоджаным легкавіку.
Уначы 3 студзеня ў Лунінцы адбылася аўтааварыя. На вуліцы Чырвоная легкавы аўтамабіль "Додж" сутыкнуўся з трактарам "МТЗ-82". У пашкоджанай машыне былі заблакаваныя два чалавекі — кіроўца і пасажыр. Іх вызвалілі ратавальнікі і перадалі медыкам, інфармуе прэс-служба МНС.
У бальніцы з цяжкімі траўмамі апынуўся і 50-гадовы трактарыст. БелаПАН адзначае, што ад удару ён вылецеў з кабіны. Усе пацярпелыя — жыхары Лунінца.



Фота: mchs.gov.by