У Лунінцы бухгалтары скралі каля 400 мільёнаў рублёў (відэа)
Гэтыя грошы працаўнікі мясцовага аддзялення Беларускай чыгункі залічылі на свае рахункі.
Як высветлілі следчыя, трое бухгалтараў станцыі Лунінец налічвалі сабе завышаны заробак, авансавыя плацяжы і адпускныя. І рабілі гэта на працягу паўтара года.
Крымінальную справу распачалі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Аднак абвінавачанне не выстаўлялася. Падазраваныя ўжо кампенсавалі нанесеныя Беларускай чыгунцы страты, інфармуе тэлеканал АНТ.
Фота — minsknews.by