У Лукашэнкі — нарада па пагашэнні пазык і абароце электронных цыгарэтаў

У Аляксандра Лукашэнкі праходзіць нарада па навацыях у асобных сферах эканомікі, інфармуе БЕЛТА.
"Гаворка ідзе пра ўкараненне на фінансавым рынку нашай краіны новага, дадатковага механізму пагашэння пазык, а таксама аб увядзенні сучасных формаў уліку плацяжоў у транспартнай сферы. Акрамя таго, прапануюцца навацыі па абароце тытунёвых вырабаў і электронных цыгарэтаў", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка дадаў, што прадстаўленыя прававыя акты закранаюць даволі шырокае кола прадпрыемстваў, фінансавых структур і непасрэдна грамадзян.
Чарговы раз кіраўнік Беларусі дадаў, што гэта не павінныя быць рэформы дзеля рэформаў. "Калі гэта рэформа, то гэта ўдасканаленне. Калі патрэбна карэнная нейкая ломка без удасканалення, абгрунтуйце", — заявіў Лукашэнка.