У лукашэнкаўскіх турмах застаюцца грамадзяне Германіі

Турма, ілюстрацыйнае фота

Турма, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Рэжым Лукашэнкі яшчэ трымае ў турмах грамадзян Германіі.

Пра гэта ў каментары DW паведаміла прэс-сакратар МЗС Германіі Катрын Дэшаўэр. "Насамрэч вядома, што ў зняволенні ў Беларусі знаходзяцца грамадзяне Германіі, іх колькасць меншая за дзесяць", — перадае DW словы прадстаўніцы знешнепалітычнага ведамства.

Дэшаўэр пацвердзіла, што пасля перамоваў паміж Лукашэнкам і прадстаўнікамі ЗША з-пад варты ў Беларусі былі вызваленыя двое грамадзян Германіі. "Я не буду раскрываць падрабязнасці таго, хто гэтыя людзі", — дадала прадстаўніца МЗС.

11 верасня рэжым Лукашэнкі вызваліў з-за кратаў 52 палітвязняў, сярод якіх было 14 замежнікаў. Паводле звестак праваабарончага цэнтра "Вясна", 12 з гэтых замежнікаў былі асуджаныя не па палітычных матывах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.