У Літве сказалі, калі Польшча адкрые прапускныя пункты для беларусаў

На мяжы

На мяжы / wikipedia.org

"Пасля 15 лістапада...". Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч назваў магчымыя тэрміны адкрыцця Польшчай двух пунктаў пропуску:

— Я на мінулым тыдні размаўляў з міністрам унутраных спраў Польшчы. Яны планавалі адкрыць гэтыя пункты 1 лістапада, але з салідарнасці з Літвой гэтага не зрабілі. Але, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца пасля 15 лістапада, пасля 20-га. Думаю, гэта дакладна адбудзецца.

Раней пра намер аднавіць рух транспарту ў "Кузніцы" і "Баброўніках" паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Дакладную дату ён не назваў, але сказаў, што гэта павінна адбыцца ў лістападзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.