У Лідзе гарэў рэзервуар нафтапрадуктаў
Рэзервуар у Лідзе / прэс-служба МНС
29 траўня каля 9-й гадзіны раніцы лідскім ратавальнікам паведамілі, што па праспекце Перамогі адбылася ўспышка пароў у рэзервуары нафтапрадуктаў. На выклік адправіліся 12 пажарных разлікаў, паведамляе прэс-служба МНС.
Работнікі аб'екта расказалі, што пары бензіну загарэліся, калі рэзервуар чысцілі і рыхтавалі для дыягностыкі. Да прыбыцця супрацоўнікаў МНС пажарная дружына аб'екта занялася тушэннем агню і ліквідавалі яго.
Работнікі МНС заняліся астуджэннем рэзервуара, каб не дапусціць паўторнага ўзгарання.
Агонь пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё на вонкавай сценцы рэзервуара. Людзі не пацярпелі.