У лесе пад Мінскам знайшлі схованкі з галюцынагеннымі грыбамі

У лесе пад Мінскам знайшлі схованкі з галюцынагеннымі грыбамі

У сераду ў другой палове дня ў лесе пад Мінскам міліцыянеры знайшлі схованкі з галюцынагеннымі грыбамі. Але перад гэтым каля вёскі Ліпкі былі затрыманыя двое маладых людзей (1991 года нараджэння), жыхароў сталіцы. У аўтамабіле "Фольксваген", у якім яны ехалі, знаходзіўся 1 грам гашышу. Падчас "далейшых аператыўных мерапрыемстваў" міліцыя і выйшла на схованкі, у якіх былі 43,9 грама высушаных грыбоў, якія ў сваім складзе ўтрымліваюць псілацыбін, інфармуе прэс-служба МУС Беларусі.

У адносінах затрыманых (высветлілася, што яны нідзе не працуюць) распачалі крымінальную справу. Артыкул — "незаконны з мэтай збыту абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, здзейснены групай асоб" (ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэксу).