У КР пройдуць слуханні па дзейнасці Міжнароднага гуманітарнага фонду

каардынацыйная рада

Каардынацыйная рада / Belsat

Каардынацыйная рада правядзе слуханні па працы Міжнароднага гуманітарнага фонду. Арганізацыя накіравала пра гэта афіцыйны ліст у Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт і ў міністэрства замежных спраў Нарвегіі, копія звароту ёсць у Еўрарадыё.

Нагода — выключэнне з МГФ фонду ByHELP і занепакоенасць праз зліў даных арганізацый і затрыманні атрымальнікаў дапамогі, а таксама неналежныя паводзіны Андрэя Стрыжака.

"Сярод дэлегатаў Каардынацыйнай рады ўзніклі пытанні адносна этычных стандартаў, якіх прытрымліваюцца ўдзельнікі МГФ", — гаворыцца ў лісце.

"Асноўныя мэты слуханняў — удакладніць механізмы працы МГФ і яго ўдзельнікаў, павысіць празрыстасць і ўзняць узровень інфармаванасці грамадскасці пра значэнне гэтай праграмы".

КР запрасіла на слуханні прадстаўніка Міжнароднага гуманітарнага фонду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.