У Клічаўскім раёне хлопчыка знайшлі ў 20 км ад месца, дзе ён знік
У Клічаўскім раёне зніклага 12-гадовага хлопчыка знайшлі ў 20 кіламетрах ад месца, дзе ён знік. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ў чацвер каля вёскі Дубна. Школьнік заблукаў у лесе, калі пайшоў з маці і яе сяброўкай па грыбы. Праз некалькі гадзін яны выйшлі на дарогу, але хлопчык папрасіў вярнуцца ў лес. Праз нейкі час ён перастаў адгукацца. Калі жанчыны самастойна не змаглі яго знайсці, яны звянуліся ў міліцыю.
Пошукамі заняліся міліцыянеры і ратавальнікі. Праз нейкі час іх спынілі, паколькі хлопчык знайшоўся ў вёсцы Суша. Мясцовы жыхар паведаміў пра гэта ў міліцыю. Адзначаецца, што з ім усё добра.