У кітайскім аэрапорце моцны вецер сарваў дах (відэа)
У кітайскім аэрапорце моцны вецер сарваў дах з тэрміналу. Гэта выклікала паніку сярод пасажыраў. Як інфармуюць кітайскія СМІ, здарэнне адбылося ў горадзе Наньчан. Парывы ветру дасягалі 30 метраў за секунду. Аэрапорт нейкі час не працаваў. Падчас здарэння з дахам ніхто з людзей не пацярпеў, аднак былі пашкоджаныя прыпаркаваныя аўтамабілі.