У Камянецкім раёне перакуліліся дзве польскія фуры (фота)

Дзве фуры з польскай рэгістрацыяй перакуліліся на трасе пад Камянцом. Здарэнне адбылося ў ноч на 10 лютага. За рулём абодвух транспартных сродкаў былі жыхары Гродзенскай вобласці, якія накіроўваліся ў бок Расіі. У фурах былі сок і даламітавая мука.  

Кіроўцы не ўлічылі складаныя ўмовы надвор’я і галалёд. Першая фура на спуску склалася, развярнулася вакол сваёй восі і перакулілася ў правы па ходзе руху кювет. Другая спрабавала спыніцца, каб пазбегнуць сутыкнення, але перакулілася ў левы кювет.

Фуры атрымалі механічныя пашкоджанні, а кіроўцы не пацярпелі, інфармуе realbrest.by