У Ізраілі загінулі 4 ураджэнцы Беларусі — ізраільскае МЗС
Эвакуацыя ў Ашкелоне падчас абстрэлаў ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года / АР
Ізраільскае МЗС апублікавала інфаграфіку, у якой сабрала звесткі пра замежнікаў, якія загінулі або зніклі без вестак падчас цяперашняй вайны з ХАМАС. Паведамляецца, што загінулі чацвёра беларусаў.
Нагадаем, раней амбасадар Беларусі ў Ізраілі Яўген Вараб'ёў казаў, што падчас цяперашняга абвастрэння канфлікту загінулі трое ўраджэнцаў Беларусі. Тады ж ён адзначыў, што яшчэ адзін беларус лічыцца зніклым без вестак. Імёны трох загінулых вядомыя. Гэта двое паліцэйскіх — старшы сяржант Віталь Карасік і сяржант Алена Астапенка, а таксама ўдзельнік фестывалю Supernova Sukkot Gathering, які праходзіў на мяжы з сектарам Газа, Стывен Макарчанка. Фестываль быў адной з мэтаў баевікоў ХАМАС.
Усяго, па дадзеных ізраільскага МЗС, па стане на 15 кастрычніка загінулі 148 замежных грамадзян, 143 лічацца зніклымі без вестак.