У Італіі адмянілі выступ "запуцінскага" расійскага дырыжора — СМІ

Валерый Гергіеў

Валерый Гергіеў / ria.ru

У Італіі адмянілі сімфанічны канцэрт з удзелам расійскага дырыжора Валерыя Гергіева, перадае Бі-Бі-Сі са спасылкай на італьянскія СМІ.

Такое рашэнне прыняла дырэкцыя каралеўскага палаца ў Казерце. Менавіта яна з'яўляецца арганізатарам фестывалю Un'estate da RE, запланаванага на канец ліпеня ў рэгіёне Кампанья на поўдні Італіі. Гергіеў у рамках гэтага фестывалю 27 ліпеня мусіў дырыжыраваць аркестрам.

Італьянскія СМІ адзназачаюць, што арганізатары не сталі тлумачыць прычыны скасавання канцэрту.

У каментары расійскім журналістам Гергіеў заявіў, што нічога не ведае пра адмену свайго канцэрту ў Італіі.

Валерый Гергіеў шмат гадоў выступаў у падтрымку Уладзіміра Пуціна. Ён не выказваўся супраць расійскага ўварвання ва Украіну.

Яго запрашэнне ў Італію раскрытыкавалі палітыкі і актывісты з розных краін, у тым ліку віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі Піна Пічэрна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.