У Instagram здарыўся глабальны збой
"Мы разбіраемся і прыносім прабачэнне за нязручнасці" / pixabay.com
31 кастрычніка ў Instagram здарыўся глабальны збой. У многіх карыстальнікаў узнікаюць праблемы з доступам да акаўнтаў, у часткі з іх акаўнты заблакаваныя.
У сацсетцы прызнаюць праблему, але не называюць яе прычыну: "Нам вядома, што ў некаторых з вас узнікаюць праблемы з доступам да вашага акаўнта ў Instagram. Мы разбіраемся і прыносім прабачэнне за нязручнасці".