У ініцыятыўную групу па правядзенні рэферэндума запісаліся 13 500 чалавек

У ініцыятыўную групу па правядзенні рэферэндума запісаліся 13 500 чалавек. Пра гэта 24 чэрвеня падчас стрыму паведаміў штаб Віктара Бабарыкі, патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Рэгістрацыя праходзіць толькі шосты дзень і яна скончыцца ў бліжэйшую пятніцу. У штабе адзначаюць незвычайную актыўнасць людзей.
Відэазварот Віктара Бабарыкі з прапановай правесці агульнарэспубліканскі рэферэндум аб змене Канстытуцыі Беларусі быў апублікаваны 19 чэрвеня ўжо пасля яго арышту. Для гэтага трэба сабраць 450 тысяч подпісаў. Было абвешчана пра пачатак фармавання ініцыятыўнай групы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.