У Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе Расіі аб'явілі жалобу, загінулі 11 дзяцей
У Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе Расіі 5 снежня — жалоба. Напярэдадні ў аўтааварыі загінулі 11 дзяцей і 1 дарослы, больш за 30 чалавек (пераважна — падлеткі) атрымалі раненні. Аўтобус, у якім ехалі ўдзельнікі дзіцячай каманды па спартыўнай акрабатыцы з горада Нефцеюганск, на трасе Цюмень — Ханты-Мансійск сутыкнуўся з грузавіком і двума легкавымі аўтамабілямі. Мяркуецца, што вадзіцель аўтобуса з невядомых прычын не саўладаў з кіраваннем. Учора следчыя забралі яго з бальніцы на допыт.
У панядзелак стала вядома, што затрыманыя кіроўцы аўтобуса і грузавіка. Следства мяркуе, што яны абодва парушылі правілы дарожнага руху.