У Гродне зламыснік абрабаваў настаўніцу проста ў класе
Падчас перапынку невядомы мужчына прыйшоў у клас адной са школ горада.
Ён павітаўся з дзецьмі і сказаў, што з'яўляецца знаёмым настаўніцы, якой не было на месцы. Мужчына залез у сумку жанчыны і забраў каля 1 мільёна рублёў. Калі настаўніца вярнулася, невядомага ўжо не было. Яна выклікала міліцыю.
БЕЛТА паведамляе, што гэта ўжо другі такі выпадак за апошні час. Раней зламыснік аналагічным чынам скраў грошы ў супрацоўніцы дзіцячага садка. Не выключаецца, што абодва злачынствы здзейсніў адзін і той жа чалавек. Зламысніка яшчэ не злавілі.
Фота — minsknews.by