У Гродне жорстка затрымалі беларуса, які вярнуўся з Польшчы
Затрыманне з удзелам спецназу / Кадр з відэа
У Гродне жорстка затрымалі беларуса, які вярнуўся з Польшчы. Мужчыну абвінавачваюць у актыўным удзеле ў пратэстах 2020 года.
Сілавікі пішуць, што затрыманне прыводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры падтрымцы спецназу з атрада "Тайфун". Затрыманы прызнаў свой удзел у масавых вулічных акцыях у Гродне.
Гэта не першае затрыманне беларусаў, якія вяртаюцца на радзіму з-за мяжы. Некаторых затрымліваюць адразу падчас праверкі дакументаў, іншых — пазней.
Кадр з відэа