У Гродне затрыманы сакратар БСДП "Грамада" Валянцін Аскірка
Валянцін Аскірка / nashaniva.com
У Гродне затрыманы міжнародны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Валянцін Аскірка, паведамляюць праваабаронцы. Яго забралі з заняткаў у прыватнай школе, дзе ён выкладаў.
Да снежня мінулага года Аскірка працаваў выкладчыкам у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Больш за 20 гадоў ён выкладаў тут фізіку — прычым выключна на беларускай мове. Але летась з ім не працягнулі кантракт.
Студэнты тады звярталіся да адміністрацыі ВНУ, сабралі 270 подпісаў у ягоную падтрымку і папрасілі аб'явіць падзяку Аскірку. У рэктараце ім сказалі, што выкладчык парушаў дысцыпліну і больш не будзе працаваць у ВНУ. Студэнты ж былі перакананыя, што яго пераследуюць за яго погляды.