У Гродне затрымалі дзіцячага доктара Уладзіміра Пруднікава
Уладзімір Пруднікаў / hpravy.org
Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне ў Гродне доктара Уладзіміра Пруднікава. Ён працуе трансфузіёлагам у дзіцячай абласной бальніцы. Сілавікі прыйшлі па яго проста ў бальніцу. Гэта адбылося яшчэ ў пятніцу, 10 сакавіка.
Прычыны затрымання невядомыя. Аднак вядома, што Пруднікаў — грамадскі актывіст, старшыня гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі і сябра Гродзенскай абласной рады АГП.