У Гродне "Опель" трапіў пад лесавоз (фота)
У дарожна-транспартным здарэнні ніхто не пацярпеў.
Аўтааварыя адбылася раніцай 28 лістапада ў Гродне на вуліцы Горкага. Аўтамабіль "Опель" падчас павароту налева не саступіў дарогу лесавозу "МАЗ", адбылося сутыкненне. У дарожна-транспартным здарэнні ніхто не пацярпеў, інфармуе БЕЛТА.