У Гродне леснікі зрабілі ў лесе адмысловае месца "для інтымных уцех" (фота)

Гэты лес упадабалі закаханыя парачкі на аўтамабілях. Як паведамляе партал "Аўтамабілі Гродна", абвестка звернутая акурат да аматараў адасобленага ляснога адпачынку ў аўтамабілях.


 
Тэкст аб'явы: "Месца для інтымных уцех у 9-м квартале (заезд з вуліцы Багуцкага, арыентавацца па дзялянкавых і квартальных слупах). Цішыню і спакой гарантую!"

Фота — autogrodno.by