У Гродне дырэктарку ўстановы адукацыі злавілі на продажы срэбра з Украіны
Распачатыя адразу дзве крымінальныя справы.
У Гродне дырэктарку адной з установаў адукацыі злавілі на продажы срэбра. Высветлілася што яна мела нелегальны канал пастаўкі сярэбраных вырабаў з Украіны. Атрыманыя каштоўнасці жанчына прадавала сваім калегам па працы. Падчас ператрусу былі знойдзеныя 20 ювелірных вырабаў замежнай вытворчасці, падрыхтаваныя да продажу.
Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, у адносінах дырэктаркі распачалі адразу дзве крымінальныя справы. Следству ўжо вядомыя 10 выпадкаў продажу срэбра.